24 лютага 2024 года ў ГУДО "Касцюковіцкі раённы цэнтр дзіцячай творчасці" у мэтах выхавання любові да роднай мовы ў вучняў прайшла гульня "Любіце, ведайце і шануйце родную мову", прысвечаная дню Роднай мовы...
Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы цэнрадзіцячай творчасці. У пачатку гульні каманды падзяліліся на дзве каманды "Беларусы" і "Знаўцы". Для навучэнцаў былі падабраны цікавыя заданні і пытанні. Камандам неабходна было прайсці 5 раўндаў: “Гавары на роднай мове правільна”, “Старажытная мова – сучаснай аснова”, “Цяжкасці перакладу”, “Добрыя словы пра родную мову”, “Загадкі”. У выпадку правільнага адказу дзецям налічваліся ад 5 да 10 балаў. Для удзельнікаў гульні быў арганізаваны паказ відэароліка на тэму «Смак мовы».
Каманды паказалі добрыя веды па роднай мове. Перамагла каманда" Знаўцы ".
У канцы мерапрыемства вучні былі ўзнагароджаны дыпломамі.